Міне́я (грэч. μηναῖα «месяцовы, аднамесяцовы, той, што доўжыцца месяц»; от βιβλίον μηναῖον — месяцовая кніга ці τροπολόγιον μηναῖον — месяцовы Трапалогій) — літургічная кніга, якая змяшчае тэксты зменлівых малітваслоўяў нерухомага гадавога богаслужэбнага круга. Гэта кніга, якая змяшчае змяняемыя спевы службаў нерухомага гадавога круга. Іншымі словамі, Мінея змяшчае службы на кожны дзень царкоўнага года, «прывязаныя» да дат царкоўнага календара (прычым даты бяруцца па юліянскім календары).

Мінея службовая, травень. Масква, 1793 год

Адрозніваюць Мінею месячную, Мінею святочную і Мінею агульную.

Мінея месячная змяшчае службы святых свят (размешчаныя ў адпаведнасці з месяцасловам) аднаго з дванаццаці месяцаў.

Мінея агульная змяшчае службы, прысвечаныя пэўнаму тыпу святых (напрыклад, мучаніку, свяціцелю і да т.п.), і выкарыстоўваецца, калі здзяйсняецца богаслужэнне ў памяць святога, асобнай службы якому няма.

Мінея святочная змяшчае службы найбольш важных свят: дванадзясятых і некаторых іншых.

Спасылкі

правіць

Гл. таксама

правіць