Май

пяты месяц у Юліянскім і Грыгарыянскім календарах
(Пасля перасылкі з Травень)

Май, тра́вень — пяты месяц грыгарыянскага і юліянскага календароў. Складаецца з 31 дня.

Май у Фінляндыі
Май, ілюстрацыя Аляксандра Тарасевіча з кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…»

Назва май ужываецца ў выданнях Ф. Скарыны[1], у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) ужыта як маи[2]:

М(е)с(е)ца мая, погебреиску ія́ръ, / просто ма́и. /

Но́и а́рху готуетъ божимъ повеле́нїемъ, /
абы въ пото́пъ не зги́нулъ зъ своим поколеньемъ. /

Мая 10 дня. /

Праславянская назва травень выяўлена ў помніках старабеларускага пісьменства, напрыклад у Полацкім Евангеллі (ХІІІ ст.) і Лексіконе (1627) Памвы Бярынды[3].

Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, амаль ад пачатку існавала ў форме «май». У газеце «Наша ніва» з 1907 года ўжывалася менавіта яна, за выняткам перыяду 1910—1912 гадоў, калі была практыка ўжывання ў форме травень (май)[4]. Больш шырокае ўжыванне слова травень займела за часам беларусізацыі (1920—1930-я гг.), пасля чаго прызнана састарэлым. У афіцыйным ужытку аднавілася ў 1990-я гады[3].

Назва «май» — адзіны лацінізм з 12 назваў месяцаў, якія ўжываюцца ў літаратурнай беларускай мове.

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:…
  2. Андрей Рымша. [Хронология]…
  3. а б Уладзімір Куліковіч. Беларускае слоўка. Май і травень(недаступная спасылка). Минск-Новости (3 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 9 снежня 2014.
  4. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.

Літаратура

правіць
  • Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О.Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл.рэсурс starbel.narod.ru
  • Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т. 2. — Мн., 1967. С.138,139
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. . — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.