Мінога рачная

Мінога рачная (Lampetra fluviatilis) — від жывёл класа кругларотых.

Мінога рачная
Jõesilmud2.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lampetra fluviatilis Linnaeus, 1758

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  159719
NCBI  7748
EOL  206411

АпісаннеПравіць

Адзін з буйных прадстаўнікоў атрада — даўжыня цела дасягае 50 см, маса — 130 г. Цела падоўжанае, чэрвепадобнае, без лускі. Ззаду галовы паабапал цела размешчаныя па 7 жаберных адтулін. Маецца два спінных плаўнікі, другі з якіх пераходзіць у хваставы, грудныя і брушныя плаўнікі адсутнічаюць. Няпарная насавая адтуліна размешчана наперадзе вока. Адасобленыя сківіцы адсутнічаюць — рот у выглядзе присмоктвальнай круглявай варонкі. Па баках верхнясківічнай пласцінкі маецца па адным зубу, на ніжнясківічнай — 7 зубоў. Верхнія губныя зубы (ад 4 да 13) размешчаныя беспарадачна, маецца 3 унутраных бакавых зубы. Ад іншых відаў роду адрозніваецца адсутнасцю ніжніх губных і вонкавых бакавых зубоў. Лічынкі, якія вылупіліся з ікры, даўжынёй да 4 мм нагадваюць чарвякоў і маюць светла-жоўтую афарбоўку, а пасля лічынкі набываюць афарбоўку, маскіравалую іх у пяску і глеі. У дарослых міног спіна і бакі цёмна-шэрыя з металічным бляскам, бруха светла-жоўтае або матава-белае.

РаспаўсюджаннеПравіць

Шырока распаўсюджаны ў Еўропе від. Адзначаны ў рэках басейнаў Балтыйскага і Паўночнага мораў на захад да Францыі і на поўнач па заходняга ўзбярэжжа Нарвегіі, у басейне рэк Дунай, Рона і По, а таксама на заходнім узбярэжжы Італіі. На тэрыторыі Беларусі ў цяперашні час магчыма сустрэць толькі ў басейне р. Вілія.

Асаблівасці біялогііПравіць

Ікру адкладвае ўвесну, калі вада ўжо добра прагрэецца. Вылупіўшыся з ікры, лічынкі да аднаго тыдня праводзяць на ўчастках рэк з моцнай плынню ў паглыбленнях паміж камянямі або галькай, затым цячэннем зносяцца на заіленыя, з пясчаным грунтам участкі рэк, дзе закопваюцца ў глей або пясок (стадыя пескарыйкі). Па заканчэнні лічынкавага перыяду і завяршэнні метамарфоза міногі скочваюцца ў моры, дзе нагульваюцца на мелкаводдзях або ў прыбярэжнай зоне, а па завяршэнні нагульнага перыяду заходзяць у рэкі.

АховаПравіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 

Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Польшчы.

СпасылкіПравіць