Мінск (гурт)
беларускі музычны ансамбль
«Мінск» ― беларускі музычны ансамбль, у якасці бас-гітарыста сваю музычную кар’еру ў якім пачынаў Аляксандр Ціхановіч.
Мінск | |
---|---|
Жанры | джаз-рок[d] |
Краіны | |
Склад |
Гісторыя
правіцьГурт з зорным складам, магутнай духавой секцыяй, але кароткай гісторыяй. Яго стварыў Валянцін Бадзьяраў пасля свайго сыходу з «Песняроў» у 1972 годзе. Спяваў у гурце Валерый Дайнэка, а на бас-гітары граў Аляксандр Ціхановіч, ужо вядомы па ўдзеле ў гурце «Факіры». Назваліся яны па аналогіі з гуртом «Chicago » і гралі падобную музыку — джаз-рок , свае інтэрпрэтацыі «Blood, Sweat and Tears » і нават Хендрыкса.[1] Рок-гурт «Мінск» дзейнічаў пры філармоніі, але затым гэтую групу прыкрылі, як неадпаведную савецкай ідэалогіі.[2]
Зноскі
- ↑ Будкін, Сяргей. 60 год беларускага рок-н-рола. Лекцыя Сяргея Будкіна . Onliner.by (15 октября 2020 в 8:00). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2021. Праверана 7 верасня 2021.
- ↑ Александр Тиханович и Ядвига Поплавская: Музыкально-семейный союз, который выдержал испытания и славой, и злословием . Kulturologia.ru. Праверана 7 верасня 2021.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх