Міс Беларусь-2004
Фінал конкурсу «Міс Беларусь» у 2004 годзе праходзіў у Палацы Рэспублікі.
Пераможцы
правіцьПераможцай конкурсу і ўладальніцай тытула «Міс Беларусь-2004» стала Вольга Антропава з Полацка.
- «I Віцэ-Міс Беларусі-2004» — Вольга Герасімавіч, Брэст
- «II Віцэ-Міс Беларусь-2004» — Вольга Курышка, Мінск
- «Міс фота-2004» — Алена Аладка, Мінск
- «Міс зачараванне-2004» — Ірына Кучко, Віцебская вобласць
Галоўны прыз
правіцьГалоўным прызам з’яўляецца карона, вырабленая з выкарыстаннем 100 грамаў белага золату 585-й пробы і каля паўтысячы каштоўных і напаўкаштоўных камянёў. Акрамя таго Міс Беларусь атрымала грашовы прыз $5000 і права прадстаўляць краіну на міжнародных конкурсах прыгажосці, у тым ліку на конкурсе Міс Свету.
Менавіта з 2004 года галаўны ўбор першай прыгажуні краіны стаў пераходзячым, да гэтага пераможца пакідала яго сабе.