Фінал VI Нацыянальнага конкурсу прыгажосці Міс Беларусь у 2008 годзе праходзіў 2 мая ў Палацы спорту. Сам конкурс праходзіў у некалькі этапаў — абласныя адборачныя туры, рэспубліканскі адборачны тур і рэспубліканскі фінал.

З 9 студзеня па 10 лютага ў пятнаццаці гарадах Беларусі мінулі кастынгі конкурсу «Міс Беларусь-2008». На кастынгах пабывалі больш за 2 тыс. дзяўчын ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў. Рэкардсменам па колькасці ўдзельніц адборачнага тура стаў Мінск, дзе на кастынг прыйшло больш за 500 удзельніц. На першым рэгіянальным этапе з кожнай вобласці і горада Мінска журы абрала па 24 дзяўчыны, у другі тур конкурсу, па рашэнні журы, прайшлі па 12 дзяўчын з кожнай вобласці і горада Мінска. Яны і прынялі ўдзел у фінале.

У фінале конкурсу дзяўчыны здзяйснялі 3 выхады на сцэну — у нацыянальнай вопратцы, купальніку і вячэрнім уборы, акрамя таго ацэньваліся адказы на пытанні журы.

Пераможцы правіць

Пераможцай конкурсу і ўладальніцай тытула «Міс Беларусь — 2008» стала 21-гадовая Вольга Хіжынкова з Віцебска.

  • «I Віцэ-Міс Беларусі-2008» — Любоў Якавіна, 18 гадоў, Мінск (прыз — 10 тыс. долараў)
  • «II Віцэ-Міс Беларусь-2008» — Ганна Шаўчэнка, 21 год, Мінск (прыз — 5 тыс. долараў)
  • «Міс глядацкіх сімпатый-2008» — Яўгенія Русіноўская, 21 год, Гродна (па выніках інтэрактыўнага галасавання тэлегледачоў, прыз — 2 тыс. долараў)
  • «Міс фота-2008» — Таццяна Рынейская, 20 гадоў, Мінск (па выніках галасавання прафесійных фатографаў і прадстаўнікоў СМІ, прыз — 2 тыс. долараў)
  • «Міс сяброўства-2008» — Алена Гудзь, 18 гадоў, Мар’іна Горка, Мінская вобласць (па выніках галасавання фіналістак, прыз — 2 тыс. долараў)

Галоўны прыз правіць

Галоўным прызам з’яўляецца карона, вырабленая з выкарыстаннем 100 грамаў белага золату 585-й пробы і каля паўтысячы каштоўных і напаўкаштоўных камянёў. Акрамя таго пераможцам уручаюцца грашовыя прызы, а Міс Беларусь атрымала права прадстаўляць краіну на міжнародных конкурсах прыгажосці, у тым ліку на конкурсе Міс Свету, і аднапакаёвую кватэру ў сталічным раёне Вяснянка.

Арганізатары правіць

Арганізатарамі конкурсу выступілі ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» пры ўдзеле Нацыянальнай школы прыгажосці, студыі моды Сяргея Нагорнага і студыі «Тамара».

Спасылкі правіць