Нарадзіўся 19 лістапада 1951 года ў сяле Калоніца Кішынёўскага раёна Малдаўскай ССР. Скончыў Кішынёўскі дзяржаўны ўніверсітэт з прысваеннем кваліфікацыі «Юрыст», працаваў адвакатам і шэфам адвакацкага бюро «Крэда». У 1978—1990 гадах працаваў юрыстам, узначальваў юрыдычныя аддзелы розных прадпрыемстваў, а таксама з’яўляўся суддзёй аднаго з адміністрацыйных сектараў Кішынёва.
У канцы 1980-х гадоў стаў адным з заснавальнікаў Народнага фронту Малдовы (НФМ). У 1990 годзе быў абраны ў парламент і ўвайшоў у фракцыю Народнага фронту. Пакінуў арганізацыю ў 1993 годзе. У 1994 годзе быў абраны членам малдаўскага парламента ад Блока сялян і інтэлігенцыі. У 1997 годзе Гімпу ўзначаліў створаную ў 1993 годзе Партыю рэформ (у красавіку 2005 года партыя змяніла сваю назву і пачала называцца Ліберальнай партыяй Малдовы). З 2007 па 2008 год з’яўляўся старшынёй муніцыпальнага савета Кішынёва.