Міхал Бетляеўскі

Міхал Бетляе́ўскі — акцёр, антрэпрэнёр. У Мінску з 1832 года ў трупе А. Ш. Жукоўскага, у 1838—1839 (магчыма, і ў 1840) у трупе В. А. Ашпергера і ў 1846—1847 у трупе В. Драздоўскага; пасля 1832 і ў 1840—1841 у Гродне. У 1841 годзе арганізаваў асабістую трупу, якая гастраліравала ў Навагрудку і Кобрыне. Працаваў таксама ў трупах В. Блажэвіча (18411845) і Ю. Кандрата (18531854), што выступалі ў розных гарадах Беларусі[1].

Міхал Бетляеўскі
Жонка Катажына Бетляеўская
Дзеці Адэлія Бетляеўская і Каміла Бетляеўская
Прафесія тэатральны акцёр, антрэпрэнёр

Зноскі

  1. Бетляе́ўскія // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.

Літаратура правіць