Міхал Халецкі
абозны вялікі літоўскі
Міхал Халецкі (12 лістапада 1679, мяст. Вяйсеі, Гарадзенскі павет — 24 студзеня 1715) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Міхал Халецкі | |
![]() герб «Халецкі»[d] | |
Нараджэнне | 12 лістапада 1679 |
---|---|
Смерць | 24 студзеня 1715 (35 гадоў)
|
Дынастыя | род Халецкіх[d] |
Бацька | Караль Казімір Халецкі[d] |
Маці | Марыяна з Агінскіх[d] |
Ваенная служба | |
Званне | палкоўнік |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў са шляхецкага роду Халецкіх герба «Халецкі». Сын старосты мазырскага Караля Казіміра.
Староста мазырскі з 1695 года, абозны вялікі літоўскі з 1709 года, пасол на соймы 1696—1697 гадоў. Палкоўнік войска ВКЛ (1697), ваяваў супраць Сапегаў у бітве пад Алькенікамі ў 1700 годзе. У 1703 годзе пасол да цара Пятра I.
ЛітаратураПравіць
- Вяроўкін-Шэлюта У. Халецкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 712. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.