Ян Казімір Валовіч
Ян Казімір Валовіч (? — 1707) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Вялікі лоўчы літоўскі (1684—1692), вялікі абозны літоўскі (1692—1707), староста хвейданскі.
Ян Казімір Валовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Багорыя» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Караль Хадкевіч | ||||||
Пераемнік | Міхал Халецкі | ||||||
Смерць | 1707 | ||||||
Род | Валовічы | ||||||
Бацька | Марцыян Валовіч | ||||||
Маці | Ганна з Пацаў | ||||||
Жонка | Кацярына з Нарушэвічаў |
Паходзіў з роду Валовічаў, сын віленскага земскага пісара Марцыяна Валовіча. Быў жанаты з Кацярынай, дачкой падканцлера Аляксандра Крыштафа Нарушэвіча.