Міханавіцкая сярэдняя школа

Міханавіцкая сярэдняя школа — дзяржаўная сярэдняя агульная ўстанова адукацыі ў агр. Міханавічы.

Міханавіцкая сярэдняя школа
Заснавана 1908
Дырэктар Уладзімір Данілавіч Каліноўскі
Тып адукацыйная ўстанова[d]
Адрас аг. Міханавічы, вул. Савецкая, 8
Сайт mihanovichi.minsk.edu.by

Навучанне вядзецца на беларускай мове. У школе дадаткова вывучаецца кітайская мова.

Гісторыя правіць

У 1908 годзе адкрыта царкоўна-прыхадская школа, якая размясцілася ў гасціным доме вёскі Міханавічы. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі мела статус прымітыўнай школы першага ўзроўню.

У 1927 годзе Міханавіцкая пачатковая школа рашэннем райвыканкама была пераведзена ў няпоўную сярэднюю сямігадовую школу. Заняткі праводзіліся ў прыватных наёмных дамах вёскі Міханавічы, у 1930 годзе быў пабудаваны будынак для школы.

З чэрвеня 1941 года па жнівень 1944 года Міханавіцкая школа не працавала. 1 верасня 1944 года ў бараках торфапрадпрыемства на станцыі Міханавічы пачаліся вучэбныя заняткі для дзетак са станцыі Міханавічы, а ў вёсцы Міханавічы аднавіла сваю дзейнасць Міханавіцкая сямігадовая школа. У 1947 годзе ў пасёлку (да 1966 года станцыя) Міханавічы адкрыта вячэрняя школа, а ў 1951 годзе — пачатковая школа.

У 1957 годзе ў сувязі з вялікай колькасцю вучняў 5-7 класаў Міханавіцкай сямігадовай школы, пражываючых у пасёлку, сямігадовая школа з вёскі Міханавічы пераводзіцца ў пасёлак Міханавічы. Да гэтага часу быў пабудаваны будынак школы. У старым будынку ў вёсцы Міханавічы размясцілася пачатковая школа.

У 1968 годзе школа стала сярэдняй. Да гэтага часу да былога драўлянага будынка была ўзведзена цагляная прыбудова.

У канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў пасёлак Міханавічы хутка пашыраўся, забудоўваўся. Значна павялічылася колькасць насельніцтва, востра паўстала пытанне аб размяшчэнні школьнікаў у старым будынку сярэдняй школы. У 1989 годзе за кароткі тэрмін быў узведзены новы будынак школы.

У 1990-я адукацыя ў школе пераведзена на беларускую мову.

У канцы 2002 года ў школе створаны гісторыка-краязнаўчы музей «Гісторыя п. Міханавічы».

Вядомыя асобы правіць

Вучні правіць

Зноскі