Адкрыць галоўнае меню

Міхась Іванавіч Мельнік (1949, Майсеевічы) — беларускі паэт.

Міхась Іванавіч Мельнік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1949
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў вёсцы Майсеевічы Асіповіцкага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы.

Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. З’яўляецца старшынёй Лідскай гарадской рады ТБМ.

Вершы друкаваліся ў розных перыядычных выданнях, гучалі па радыё і тэлебачанні.

Працуе выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Лідскага педагагічнага вучылішча.

ТворыПравіць

  • Чабор П., Мельнік М. Скрыжаванне: Вершы. Мн.:МФ «Беларускі кнігазбор», 1996. ISBN 985-6138-01-7