Міхась Пашкевіч

беларускі грамадскі і палітычны дзеяч

Міхась Пашкевіч (нар. 22 лютага 1986 года) — беларускі палітык і грамадскі актывіст, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі і ўдзельнік кампаніі «Гавары праўду!».

Міхась Пашкевіч
Дата нараджэння 22 лютага 1986(1986-02-22) (38 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Партыя Аб’яднаная грамадзянская партыя
Род дзейнасці палітык

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Расіі, потым пераехаў з бацькамі ў Бярозу Брэсцкай вобласці[1].

У 1999 годзе стаў членам Маладога фронту, потым удзельнічаў у кампаніі «Выбірай», прымеркаванай да прэзідэнцкіх выбараў 2001 года.

Паступіў на гістарычны факультэт БДУ, адкуль быў адлічаны пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года[1].

З 2006 года працуе ў маладзёжнай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, узначальваў партыйную маладзёжную арганізацыю «Маладыя дэмакраты».

З 2010 года — актывіст кампаніі «Гавары праўду!». Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года быў даверанай асобай кандыдата Уладзіміра Някляева.

Ініцыятар грамадзянскіх кампаній у падтрымку ўвядзення альтэрнатыўнай грамадзянскай службы.

Узнагароды і прэміі правіць

Зноскі

  1. а б М. Пашкевіч: «Проста так нас не апраўдаюць». Радыё Свабода (17 красавіка 2008). Праверана 20 сакавіка 2021.
  2. Прэмію «Люблю Беларусь» нарэшце ўручылі лаўрэатам. Радыё Свабода (20 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.