Міхаіл Іванавіч Капцераў

Міхаіл Іванавіч Капцераў (12 ліпеня 1938, в. Міхалінава , Дубровенскі раён — 1990) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1976).

Міхаіл Іванавіч Капцераў
Дата нараджэння 12 ліпеня 1938(1938-07-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 1990
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння сямігадовай школы ў 1952 годзе пачаў працаваць у калгасе «Чырвоны сцяг». Скончыў Высокаўскае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі, працаваў камбайнёрам Арловіцкай МТС.

У 1957 годзе быў прызваны на ваенную службу ў Савецкую Армію. З 1960 года працаваў механізатарам у саўгасе імя Чарняхоўскага, потым — брыгадзірам. У 1976 годзе намалаціў за жніво 687 тон зерня.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Міхаілу Іванавічу Капцераву ў 1976 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

З 1980 года па 1985 год — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Узнагароды правіць

Літаратура правіць

  • Каптеров Михаил Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 244. (руск.)
  • Каптеров Михаил Иванович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 108. (руск.)
  • Капцераў Міхаіл Іванавіч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.]; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1997. — Кн. 1. — С. 502.