Міхаіл Борык
Міхаіл Борык (27 снежня 1892 — 1956) — каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр.
Міхаіл Борык | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 снежня 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1956 |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў в. Свілы Лідскага павета Віленскай губерні. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Міхаіл і Юзэфа (з дому Гедройцаў) Борыкі.
Вытрымаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камісіі Маскоўскай навучальнай акругі (сакавік 1909). З 1911 года — у Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Удзельнік культурна—асветнага гуртка беларускіх клерыкаў.
Пасвячоны ў святары ў 1915 годзе. Душпастырскую дзейнасць пачаў на пасадзе вікарыя. Прымаў удзел у 1-м з’ездзе беларускіх каталіцкіх святароў у Менску (24—25 мая 1917 года). Сябра саюза ксяндзоў-беларусаў. Выступаў за беларусізацыю нацыянальна-рэлігійнага жыцця беларусаў-католікаў. У 1918—1924 гадах — адміністратар у парафіі Дзеркаўшчына Надвілейскага дэканата. Пазней служыў у мясцовасці Бальбінава Міёрскага дэканата (з 1925). У канцы 1920-х гадоў працаваў пробашчам у парафіі Баброўшчына Віленскай архідыяцэзіі (1927—1932). Пашыраў беларускую мову ў душпастырскай дзейнасці каталіцкіх святароў. Пазней выконваў святарскія абавязкі ў Смаргоні і мясцовасці Нястанішкі (1933—1938).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Электронная Энцыкляпэдыя. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст. Борык Міхаіл .