Міхаіл Васільевіч Крыштаповіч

Міхаіл Васільевіч Крыштаповіч (нар. 22 красавіка 1956, Брылькі Валожынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Міхаіл Васільевіч Крыштаповіч
Нараджэнне 22 красавіка 1956(1956-04-22) (67 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Кастрамскі тэхналагічны інстытут (інжынер-механік-тэхнолаг), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (юрыст).

Працоўную дзейнасць пачаў рабочым Валожынскага масласырзавода Мінскай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў вучнем слесара Валожынскага льнозавода. Быў майстрам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі Крупскага льнозавода, галоўным інжынерам Валожынскага льнозавода, дырэктарам Нясвіжскага льнозавода, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Нясвіжскі льнозавод». Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Гарадзейскі цукровы камбінат».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі