Міхаіл Дзмітрыевіч Балк

Міхаіл Дзмітрыевіч Балк (1764, Курская губерня — 7 снежня 1818, Магілёў) — расійскі генерал, удзельнік Вайны 1812 года.

Міхаіл Дзмітрыевіч Балк
Партрэт Міхаіла Дзмітрыевіча Балка майстэрні[1] Джорджа Доу. Ваенная галерэя Зімовага Палаца, Дзяржаўны Эрмітаж (Санкт-Пецярбург)
Партрэт Міхаіла Дзмітрыевіча Балка
майстэрні[1] Джорджа Доу. Ваенная галерэя Зімовага Палаца, Дзяржаўны Эрмітаж (Санкт-Пецярбург)
Дата нараджэння 1764
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 1818(1818-12-07)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Званне генерал-маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн Святога Георгія III ступені
Ордэн Святога Георгія III ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Уладзіміра II ступені
Ордэн Святога Уладзіміра II ступені
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
Ордэн Святой Ганны I ступені з дыяментамі
Ордэн Святой Ганны I ступені з дыяментамі
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Сярэбраны медаль «У памяць Айчыннай вайны 1812 года»
Залатая зброя «За адвагу» з дыяментамі
Залатая зброя «За адвагу» з дыяментамі

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1764 годзе ў Курскай губерні; нашчадак выхадца з Аўстрыі.

У 1778 годзе паступіў фур’ерам у Курскі пяхотны полк, у 1783 годзе атрымаў чын прапаршчыка. У 1790 годзе ваяваў са шведамі, у 1794 годзе ўдзельнічаў у падаўленні Паўстання Тадэвуша Касцюшкі. У 1802 годзе залічаны ў Пецярбургскі драгунскі полк.

Ваяваў з французамі ў 1805 і ў 1806—1807 гадах. Пад Прэйсіш-Эйлау здзейсніў смелую атаку і захапіў сцяг, быў паранены ў нагу. Удзельнічаў у бітвах пры Гутштаце, Гайльсбергу, Фрыдландзе цяжка паранены ў галаву карцечай, якая сарвала частку чэрапа. Разбітая частка чарапной косці была заменена сярэбранай пласцінай, праз што атрымаў мянушку «Сярэбраны кавачнік». Пасля гэтага ранення да канца жыцця пакутаваў на галаўныя болі.

У 1807 годзе атрымаў чын генерал-маёра і прызначаны шэфам Рыжскага драгунскага палка.

У 1812 годзе камандаваў кавалерыйскай брыгадай (Рыжскі і Санкт-Пецярбургскі драгунскія палкі) у складзе 1-га асобнага пяхотнага корпуса Вітгенштэйна, быў паранены куляй у галаву пад Полацкам. Вярнуўся ў стой толькі ў канцы 1813 года. Ваяваў у 1814 годзе і за вылучэнне пры Сен-Дзізье ўзведзены ў генерал-лейтэнанты.

Пасля вайны камандаваў 1-й коннаегерскай дывізіяй.

Памёр 7 снежня 1818 года ў Магілёве.

Крыніцы

правіць
  1. Государственный Эрмитаж. Западноевропейская живопись. Каталог / под ред. В.Ф. Левинсона-Лессинга; ред. А.Е. Кроль, К.М. Семенова. — 2-е издание, переработанное и дополненное. — Л.: Искусство, 1981. — Т. 2. — С. 256, кат.№ 7891. — 360 с.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць