Міхаіл Максімавіч Уласаў

Міхаіл Максімавіч Уласаў (1925, в. Аляксандраўка, цяпер Іжморскі раён, Кемераўская вобласць — 1943, Гомельская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, снайпер 218-га гвардзейскага стралковага палка (77-я гвардзейская стралковая дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт), гвардыі радавы. Герой Савецкага Саюза.

Міхаіл Максімавіч Уласаў
Михаил Максимович Власов
Дата нараджэння 21 лістапада 1925(1925-11-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 кастрычніка 1943(1943-10-18) (17 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 1943
Званне
Радавы
Радавы
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Медаль «За адвагу»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 21 лістапада 1925 года ў в. Аляксандраўка Іжморскага раёна Томскай акругі Сібірскага краю (цяпер — раён Кемераўскай вобласці), у сям’і селяніна. Рускі.

Скончыў сямігадовую школу, затым працаваў трактарыстам.

У Чырвоную Армію быў прызваны ў сакавіку 1943 года і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны.

Снайпер 218-га гвардзейскага стралковага палка гвардыі радавы Міхаіл Уласаў у ноч на 27 верасня 1943 года ў раёне в. Неданчычы (Рыпкынскі раён Чарнігаўскай вобласці) пераправіўся праз раку Днепр. Лодка, у якой ён плыў, ад разрыву снарада перакулілася, дабраўся да берага ўплаў, мужна змагаўся пры захопе плацдарма і адбіцці контратак праціўніка.

18 кастрычніка 1943 года пад Гомелем. М. М. Уласаў быў смяротна паранены. Пахаваны ў вёсцы Асарэвічы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР.

Узнагароды

правіць

Памяць

правіць
  • Подзвігу Уласава прысвечаны стэнд у Музеі баявой славы Іжморскага раёна.
  • У сяле Новаславянка Іжморскага раёна воінам-аднавяскоўцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, устаноўлены абеліск, дзе названы Міхаіл Максімавіч Уласаў[2].

Зноскі

Спасылкі

правіць