Міхаіл Мікалаевіч Бадзяка
Міхаіл Мікалаевіч Бадзя́ка[2] (17 жніўня 1914, в. Пячары, Касцюковіцкі раён — 19 лютага 1998) — беларускі вучоны ў галіне металазнаўства. Член-карэспандэнт АН БССР (1974), доктар тэхнічных навук, прафесар (1968). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1981)[3].
Міхаіл Мікалаевіч Бадзяка | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 жніўня 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лютага 1998 (83 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта, металург |
Навуковая сфера | металазнаўства[d], металургія[1] і цеплаперадача[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскі інстытут сталі ў 1941 годзе. З 1953 года намеснік дырэктара, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР[3].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па даследаванні тэрмакінэтыкі структурных і фазавых ператварэнняў у металах і сплавах ва ўмовах высокіх і звышвысокіх хуткасцяў нагрэву, працэсам вяртання металаў і рэкрышталізацыі металаў, у якіх эксперыментальна усталяваны тэмпературны гістарэзіс рэкрышталізацыонных працэсаў пад уздзеяннем вялікіх хуткасцяў нагрэву. Распрацаваў тэарэтычныя асновы тэрмакінетыкі рэкрышталізацыі[3].
Навуковыя працы
правіцьАўтар каля 200 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, больш за 30 вынаходстваў[4].
- Термокинетика рекристаллизации. Мн., 1968 (совм. с С. А. Астапчиком, Г. Б. Ярошевичем).
- Сверхтвердые материалы и техника. М., 1971 (совм. с С. А. Астапчиком).
- Мартенситно-стареющие стали. Мн., 1976 (совм. с С. А. Астапчиком, Г. Б. Ярошевичем).
- Электротермообработка сплавов с особыми свойствами. Мн., 1977 (совм. с С. А. Астапчиком).
Узнагароды
правіцьДзяржаўная прэмія БССР 1988 года за распрацоўку тэорыі, тэхналогіі і абсталявання для атрымання гетэрагенных матэрыялаў метадамі электратэрміі і арганізацыі серыйнай вытворчасці гэтых матэрыялаў[4].
Узнагароджаны медалямі[4].
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Бадзя́ка Міхаіл Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 213. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Михаил Николаевич Бодяко (К 70-летию содня рождения) // Весцi АН БССР. Сер. фiз.-тэхн. навук. — 1984, № 3.
- Бодяко Михаил Николаевич // Изобретатель, № 7 (187) 2015. — С. 35.
Спасылкі
правіць- Член-карэспандэнт БАДЗЯКА Міхаіл Мікалаевіч (руск.)
- Міхаіл Мікалаевіч Бадзяка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Памяці вучонага. Бадзяка Міхаіл Мікалаевіч // Сайт НАНБ