Міхаіл Мікалаевіч Веславухаў

беларускі палітык

Міхаіл Мікалаевіч Веславухаў (10 студзеня 1947, в. Альхоўка, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 16 сакавіка 2021) — беларускі палітык і мытнік.

Міхаіл Мікалаевіч Веславухаў
Дата нараджэння 10 студзеня 1947(1947-01-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 2021(2021-03-16) (74 гады)
Грамадзянства
Партыя
Узнагароды

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання (1990—1995).

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 10 студзеня 1947 года ў в. Альхоўка Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

Працаваў старшынёй Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, член КПСС.

У 1990 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Балатаваўся па Бабініцкай выбарчай акрузе № 154.

З чэрвеня 1993 года да жніўня 2002 года працаваў начальнікам Аршанскай мытні. У верасні 2002 года ў сувязі з рэарганізацыяй Аршанскай мытні прызначаны намеснікам начальніка Віцебскай мытні — начальнікам Аршанскага мытнага паста. 31 жніўня 2009 года выйшаў у адстаўку ў званні саветніка мытнай службы першага ранга.

Памёр 16 сакавіка 2021 года.

Палітычныя погляды правіць

Напярэдадні рэферэндума 1995 года ў Беларусі ў газеце «Звязда» разам з 72 дэпутатамі заклікаў да змены дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (герба Пагоня на абноўлены герб БССР і бела-чырвона-белага сцяга на абноўлены чырвона-зялёны сцяг БССР), а таксама за наданне рускай мове статусу дзяржаўнай.

Узнагароды правіць

Крыніцы правіць