Міхаіл Міхайлавіч Задорнаў

Міхаіл Міхайлавіч Задорнаў (нар. 4 мая 1963, Масква) — расійскі эканаміст, прэзідэнт — старшыня праўлення банка ВТБ 24, дзяржаўны дзеяч, Міністр фінансаў Расіі ў 1997—1999, дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі I—IV скліканняў.

Міхаіл Міхайлавіч Задорнаў
руск.: Михаил Михайлович Задорнов
Міністр фінансаў Расійскай Федэрацыі[d]
20 лістапада 1997 — 25 мая 1999
дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі[d]
29 снежня 2003 — 24 снежня 2007
дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі[d]
18 студзеня 2000 — 7 снежня 2003
Нараджэнне 4 мая 1963(1963-05-04) (61 год)
Імя пры нараджэнні руск.: Михаил Михайлович Задорнов
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Пашаны
Ганаровая грамата Урада Расійскай Федэрацыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1980 годзе скончыў сярэднюю школу № 875 ў Маскве з залатым медалём, Маскоўскі інстытут народнай гаспадаркі імя Пляханава (1984; з чырвоным дыпломам), аспірантуру Інстытута эканомікі АН СССР (1988; у 1985—1986 перапыняў навучанне ў сувязі з тэрміновай службай у Савецкай арміі). Кандыдат эканамічных навук (1989; тэма дысертацыі: «Эфектыўнасць інвестыцый у абнаўленні асноўнага капіталу прамысловых прадпрыемстваў»).