Міхаіл Міхайлавіч Мятлікаў
Міхаіл Міхайлавіч Мятлікаў (нар. 5 лютага 1964, Доўск, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі (2016—2022).
Міхаіл Міхайлавіч Мятлікаў | |
---|---|
Нараджэнне |
5 лютага 1964 (60 гадоў) |
Адукацыя |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 5 лютага 1964 года ў Доўску Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.
У 1987 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Ліцейная вытворчасць чорных і каляровых металаў», у 2000 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Знешняя палітыка і дыпламатыя».
У 1986—1997 гадах працаваў у моладзевых і грамадскіх арганізацыях. У 1997 годзе — першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па справах моладзі Рэспублікі Беларусь.
У 2000—2003 гадах — кіраўнік Прадстаўніцтва Арлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. У 2003—2006 гадах — дырэктар вытворча-гандлёвага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Белакватрэйдсэрвіс».
У 2006—2007 гадах — галоўны дарадца, намеснік кіраўніка сакратарыята Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, у 2007—2011 гадах — кіраўнік сакратарыята Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У 2011—2016 гадах — старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
З 12 ліпеня 2016 года[1] па 10 лютага 2022 года[2] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі.
З 6 красавіка 2022 года — старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты[3].
Узнагароды
правіцьЗноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 12 июля 2016 года № 267 «О назначении на должность»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 10 февраля 2022 года № 39 «О М. М. Мятликове»
- ↑ Заседание Совета Белорусской торгово-промышленной палаты(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2022. Праверана 23 сакавіка 2023.
- ↑ Михаил Михайлович Мятликов