Міхаіл Паўлавіч Гнілякевіч

Міхаі́л Па́ўлавіч Гніляке́віч (6 лютага 1887, в. Асташына, Навагрудскі павет Мінская губерня — 11 жніўня 1945) — дзяржаўны дзеяч БССР[1].

Міхаіл Паўлавіч Гнілякевіч
Сцяг Наркам працы БССР
май 1929 — сакавік 1931
Папярэднік Казімір Бенек
Пераемнік Абрам Баскін
Нараджэнне 6 лютага 1887(1887-02-06)
Смерць 11 жніўня 1945(1945-08-11) (58 гадоў)
Партыя
Дзейнасць палітык, рэвалюцыянер
Гады службы 1914—1919
Бітвы баі супраць Каледзіна

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 6 лютага 1887 года ў в. Асташына Навагрудскага павета Мінскай губерні.

У 1907—1914 гг. працаваў на заводах Пецярбурга, за ўдзел у рэвалюцыйным руху сядзеў у турме. Член КПСС з 1912[1] г.

З 1914 г. у арміі. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі ў Петраградзе. Удзельнічаў у баях супраць Каледзіна[1].

З 1919 г. на партыйнай і прафсаюзнай працы ў БССР. З мая 1929 — наркам працы БССР, у сакавіку 1931 — верасні 1933 г. сакратар ЦВК БССР. З 1933 г. на партыйнай і прафсаюзнай працы ў РСФСР. Член ЦК КП(б) у 1924—1927, 1930—1932 гг. Член ЦКК КП(б)Б у 1927—1930, 1932—1933 гг. і яе Прэзідыума ў 1929—1930, 1932—1933 гг. Член ЦВК БССР у 1922—1923 гг. і яго Прэзідыума ў 1931—1933 гадах[1] гг.

Зноскі

  1. а б в г Гнилякевич Михаил Павлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 153. — 737 с.