Абрам Ехілявіч Баскін

дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч БССР

Абра́м Ехі́лявіч Ба́скін (1894, в. Бокі, Бабруйскі павет Мінская губерня — 10 лістапада 1938) — дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч БССР.

Абрам Ехілявіч Баскін
Сцяг Наркам працы БССР
1931 — 1933
Папярэднік Міхаіл Гнілякевіч
Пераемнік пасада скасаваная
Старшыня Прэзідыума Белкаапсаюза
1935 — 1937
Папярэднік Аляксандр Царонак
Пераемнік Пётр Катаводаў
Нараджэнне 1894
Смерць 10 лістапада 1938(1938-11-10)
Бітвы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1894 годзе ў в. Бокі Бабруйскага павета Мінскай губерні.

З сям’і службоўца. Атрымаў пачатковую адукацыю.

Са студзеня 1914 да лютага 1917 года працаваў краўцом у майстэрнях Екацярынбурга. У маі—лістападзе 1917 года на фронце. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у прыватных кравецкіх майстэрнях Бабруйска. Са снежня 1918 года памочнік валаснога камісара ў Парычах. У канцы красавіка 1919 года мабілізаваны ў Чырвоную армію, ваяваў на Заходнім фронце супраць легіянераў Ю. Пілсудскага. Служыў у разведцы, агентурным аддзеле палітупраўлення Заходняга фронту.

З чэрвеня 1923 года старшыня заводскага камітэта Міншвейпрама. З лютага 1925 года дырэктар Віцебскай швейнай фабрыкі «Прафінтэрн». У 1928 годзе быў прызначаны кіраўніком Белшвейтрэста ў Мінску. У 1931—1933 гадах наркам працы БССР. У 1933—1934 гадах старшыня Віцебскага гарсавета.

У 1935—1937 гадах старшыня Прэзідыума Белкаапсаюза, пасля дырэктар завода па вытворчасці цэглы ў Мінску.

Арыштаваны 5 ліпеня 1938 года ў Мінску па адрасе: плошча Свабоды, д. 7, кв. 14. Асуджаны тройкай НКВД 1 лістапада 1938 за «шпіянаж на карысць польскай разведкі, па даручэнні якой праводзіў шкодніцкую работу ў галіне швейнай і цаглянай прамысловасці» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21 лютага 1956 года. Асабовая справа Б. № 5849-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Узнагароды правіць

Зноскі