Міхаіл Пяткевіч (? — 1946?) — беларускі грамадскі дзеяч, педагог.

Міхаіл Пяткевіч
Дата нараджэння невядома
Дата смерці 1946
Род дзейнасці настаўнік, грамадскі дзеяч
Месца працы
Альма-матар
Член у

Біяграфія

правіць

У 1914 скончыў Віленскі настаўніцкі істытут. Выкладаў у Векшняцкім змяшаным вышэйшым пачатковым вучылішчы Шаўляўскага павета Ковенскай губерні.

Удзельнік І Усебеларускага з'езду ў 1917 годзе.

У Заходняй Беларусі — выкладчык Віленскай беларускай гімназіі. Член Беларускага нацыянальнага камітэта[1], Беларускай цэнтральнай школьнай рады і Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны.

У канцы 1920-х — член Галоўнай управы ТБШ.

Паводле некаторых звестак, забіты супрацоўнікамі НКВД падчас допыту. Як загадваў Адам Станкевіч: «Забойства Пяткевіча (у канцы лютага ці пачатку сакавіка) сапраўды жудаснае, макабрычнае — „сотрудники“ падчас „беседы“ палажылі яго»[2].

Зноскі

  1. Кароткі нарыс беларускага пытання, Мінск, 2009
  2. Адам Станкевіч «Каляндарныя нататкі» — 1 красавіка 1946 с. 853 //З Богам да Беларусі, Вільня 2008 Інстытут беларусістыкі