Міхаіл Якаўлевіч Канцур

беларускі ваенны ўрач-эпідэміёлаг

Міхаіл Якаўлевіч Канцур (20 лістапада 1902 — 2 кастрычніка 1967) — беларускі ваенны ўрач-эпідэміёлаг. Кандыдат медыцынскіх навук, палкоўнік медыцынскай службы[1].

Міхаіл Якаўлевіч Канцур
Дата нараджэння 20 лістапада (3 снежня) 1902
Дата смерці 2 кастрычніка 1967(1967-10-02) (64 гады)
Месца пахавання
Род дзейнасці ваенны ўрач, эпідэміёлаг
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

БіяграфіяПравіць

Скончыў Адэскі медыцынскі інстытут (1932). У РСЧА з 1939 года, праходзіў службу на пасадзе камандзіра медыка-санітарнага батальёна[1].

У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баявых аперацыях на пасадзе начальніка некалькіх аддзяленняў пры санітарных аддзелах Паўднёвай, Паўночна-Каўказскай і Беларускай акруг. Пасля вайны працаваў у санітарных аддзелах Мінскай і Беларускай ВА, быў галоўным эпідэміёлагам Беларускай ВА (1952—1963)[1].

Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска (Беларусь), участак № 15, рад 14, магіла № ​​7[1].

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2 ступені, медалямі[1].

Зноскі

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.