Міхаіл Якаўлевіч Міроненка
Міхаіл Якаўлевіч Міроненка або Міраненка — інжынер-архітэктар[1] (1861 — ?). Калежскі сакратар.
Міхаіл Якаўлевіч Міроненка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1861 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьДзяцінства і адукацыя
правіцьПачатковую адукацыю атрымаў у Раменскім і Сумскім рэальных вучылішчах. У 1882 годзе паступіў у 1882 годзе, выпусціўся ў 1887 годзе са званнем грамадзянскага архітэктара і чынам X класа.
Прафесійная дзейнасць
правіцьПрацяглая хвароба не дала яму магчымасці адразу паступіць на службу, і ён быў вымушаны паехаць на радзіму, дзе меў такую-сякую практыку ў г. Рамнах Палтаўскай губерні[1].
З 24 мая 1889 года[2] працаваў малодшым інжынерам у Магілёве і займаўся, галоўным чынам, складаннем праектаў і каштарысаў, а таксама кіраваў рамонтам рознага роду казённых будынкаў, як то: турмаў, прысутных месцаў, мужчынскай і жаночай гімназій у Магілёве і розных іншых[1]. У 1891 годзе М. Міроненка, акрамя гэтага, прызначаны загадчыкам участка арлоўска-віцебскага шасэ ў межах Магілёўскай губерні[1]. З 1895 і прынамсі да 1903 займаў пасаду магілёўскага губернскага архітэктара[3]. Не пазней за 1909 стаў магілёўскім губернскім інжынерам[4] і займаў гэту пасаду прынамсі да 1916 года[5].
Творчасць
правіць- 1887-89[1]:
- Драўляная царква на могілках у с. Засуллі Раменскага павета Палтаўскай губерні
- 1889-91[1]:
- Мураваны будынак гарадской казармы ў г. Магілёве
- Мураваная Свята-Васкрасенская царква ў м. Шамаве Мсціслаўскага павета
- Прыстасаванне абгарэлага будынка былых прысутных месцаў для гарадскіх устаноў у г. Мсціславе
Адрасы
правіцьУ Магілёве да 1914 года жыў ва ўласным доме па вул. Зялёнай[6], а потым ва ўласным доме па вул. Дваранскай.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842-1892. с. 223 (руск.)
- ↑ Памятная книжка Могилевской губернии на 1890. С. 273 (руск.)
- ↑ Памятная книжка Могилевской губернии на 1898. С. 37 (руск.)
- ↑ Памятная книжка Могилевской губернии на 1909. С. 14 (руск.)
- ↑ Памятная книжка Могилевской губернии на 1916. С. 4 (руск.)
- ↑ Памятная книжка Могилевской губернии на 1910 год (руск.)