Камсамольская вуліца (Магілёў)
Камсамольская вуліца (руск.: Комсомольская улица) — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада. Працягласць вуліцы ад Першамайскай вуліцы да плошчы Арджанікідзэ складае 330 м.
Камсамольская вуліца Магілёў | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Ранейшыя назвы | Дваранская вуліца |
![]() |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1d/Mahilo%C5%AD%2C_%C5%A0lachieckaja._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%A8%D0%BB%D1%8F%D1%85%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28N._Lvov%2C_1800%29_%282%29.jpg/220px-Mahilo%C5%AD%2C_%C5%A0lachieckaja._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%A8%D0%BB%D1%8F%D1%85%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28N._Lvov%2C_1800%29_%282%29.jpg)
Гісторыя
правіцьФарміраванне вуліцы пачалося ў канцы 19 ст., калі на скрыжаванні Дняпроўскага праспекта (цяпер Першамайская вуліца) і вул. Дваранскай утварылася Тэатральная плошча з будынкам тэатра (пабудаваны ў 1888). Першапачаткова насіла назву Дваранская вуліца, якая атрымала назву, верагодна, ад дома Дваранскага сходу, які размяшчаўся на ёй. У 1922 годзе перайменавана пад сучасную назву. Сучаснае аблічча вуліцы складаецца з 1930-х гадоў, калі пачалося масавае жыллёвае і грамадзянскае будаўніцтва.
Фарміраванне вуліцы працягвалася ў пасляваенныя гады, калі паводле генплана 1947−1950 гадоў пачалася рэканструкцыя цэнтральнай часткі горада і яе галоўнай магістралі вул. Першамайскай.
Забудова
правіцьУ забудове вуліцы пераважаюць 2-, 3-, 4-, 5-павярховыя, пераважна жылыя, дамы. Вышыннай дамінантай з’яўляюцца 11-павярховы інтэрнат педвучылішча, узведзены ў 1987. З найбольш старых пабудоў захаваўся касцёл кармелітаў, помнік архітэктуры барока першай паловы 18 ст. На вуліцы размешчаны таксама Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў (у гэтым будынку ў час Вялікай Айчыннай вайны размяшчаўся шпіталь для абаронцаў горада; у час нямецкай акупацыі тут была створана падпольная група «Непакорныя», у памяць пра якую ў 1968 на будынку вучылішча пастаўлена мемарыяльная дошка), Сацыяльна-гуманітарны каледж.
У савецкі час размяшчаліся прыёмны пункт трыкатажнага атэлье, аддзяленне сувязі № 14, Гарпалівазбыт, камітэт ДТСААФ Цэнтральнага раёна, Магілёўскі аддзел Віцебскага ВА «Маналіт».
- № 3 (вуліца Ленінская, 21) — трохпавярховы дом А. Гурэвіча, гасцініца «Тульская»[1] — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 2 (Першамайская вуліца, 9) — жылы дом. На гэтым знаходзіўся Дом дваранскага сходу, разбураны пасля вайны.
- № 6 — Яўрэйскае медыка-санітарнае таварыства[1]. Будынак разбудаваны, цяпер у ім размяшчаецца гасцініца «Метраполь»
- № 12 (вуліца Ленінская, 23) — трохпавярховы дом Р. Брэслау, гасцініца «Брысталь»[1]. Цяпер у будынку размяшчаецца Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 14 (вул. Піянерская, 10) — 8, 9, 11-павярховы інтэрнат № 4 МДУ імя А. А. Куляшова. Пабудаваны ў 1987 годзе па праекце архітэктара Э. Юшкі як інтэрнат Магілёўскага педагагічнага вучылішча[2].
Зноскі
- ↑ а б в Гісторыя Магілёўскага яўрэйства 2002, с. 172.
- ↑ Педагогическое училище // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Літаратура
правіць- Комсомольская улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- История Могилевского еврейства: Документы и люди: Науч.-популяр. очерки и жизнеописания. В 2-х кн. Кн. 1. / Сост. А. Литин. — Мн.: Юнипак, 2002. — 688 с. — ISBN 985-6418-49-6.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камсамольская вуліца (Магілёў)