Адкрыць галоўнае меню

Маналіт (прадпрыемства)

прадпрыемства электроннай прамысловасці ў Віцебску, Беларусь

ААТ "ВЗРД «Маналіт» (ранейшая назва: Віцебскае вытворчае аб'яднанне «Маналіт») — прадпрыемства электроннай прамысловасці Віцебска, спецыялізуецца на вытворчасці кандэнсатараў і тэрмарэзістараў. Дырэктар: Акіф Джафар аглы Гасымаў, папярэднік — Мікалай Міхайлавіч Дуброўскі. Больш 800 рабочых.

ГісторыяПравіць

Рашэнне аб пачатку будаўніцтва завода было прынята ў 1953 годзе. Актыўнае яго будаўніцтва пачалося на забалочаным ускрайку Маркаўшчыны ў 1955 годзе. Праз 27 месяцаў вырас першы вытворчы корпус завода, а 28 лютага 1958 года ўжо была адгружана і здадзена спажыўцам першая партыя прадукцыі. Гэта дата і лічыцца днём нараджэння завода.

Спачатку завод спецыялізаваўся на выпуску толькі керамічных вырабаў. Ён быў першым прадпрыемствам такога профілю не толькі ў Віцебску, а і ў рэспубліцы.

У 1972 годзе завод ужо быў высока механізаваным прадпрыемствам — быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1977 годзе аб'яднанню было прысуджана званне «Віцебскае вытворчае аб'яднанне „Маналіт“ імя 60-годзя Вялікага Кастрычніка».

Сённяшняе прадпрыемстваПравіць

На сённяшні дзень рэспубліканскае унітарнае навукова-вытворчае прадпрыемства «Маналіт» — вядучы вытворца маналітных керамічных кандэнсатараў.

Асноўная прадукцыя: шматслойныя і аднаслойныя керамічныя і плёначныя кандэнсатары, вырабы з п'езакерамікі і іншыя п'езавырабы, пазістары, шматслойныя індуктыўнасці на керамічнай падложцы для паверхневага мантажу, складанае тэхналагічнае абсталяванне, сістэмы электроннага запальвання, устройствы цеплавой аховы электрарухавікоў, мікрафоны, бытавыя пыласосы і іншыя тавары шырокага ўжытку. На вытворчым аб'яднанні дзейнічае навукова-даследчы інстытут электроннай тэхнікі.

Героі Сацыялістычнай ПрацыПравіць

Сайт прадпрыемстваПравіць

[1]

ЛітаратураПравіць

  • Віцебскае вытворчае аб’яднанне “Маналіт” // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. - Мн., 1997. - Т. 4. - С. 214.
  • Віцебскае вытворчае аб’яднанне “Маналіт” // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А.І. Мацяюн ; маст. Э.Э. Жакевіч. - Мн., 2003. - Кн. 2. - С. 454.