Вуліца Карла Маркса (Магілёў)
Вуліца Карла Маркса (руск.: улица Карла Маркса) — вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва, у Ленінскім раёне. Працягласць 900 м ад Пажарнага завулка на паўночны ўсход да скрыжавання з завулкам Буянава[1].
Вуліца Карла Маркса Магілёў | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
![]() |
Гісторыя
правіцьГістарычна мела назву Зялёная вуліца. У 1922 у гонар Карла Маркса. Сучаснае аблічча вуліцы стала фарміравацца ў канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў, калі паводле генеральнага плана 1947—1950 гадоў пачалася рэканструкцыя цэнтральнай часткі горада, якая доўжылася і ў 1960—1980-я гады[1].
-
Скрыжаванне вуліц Зялёнай і Паштовай у пачатку XX ст. На заднім плане будынак фельчарскай школы, будынак справа не захаваўся
-
Зялёная вуліца на схеме горада 1918 года
-
Вуліца Карла Маркса на нямецкім аэрафотаздымку. 1943
-
Вуліца ў 1941 годзе. Справа разбураныя склады Лекерта
У 1980-я гады на размяшчаліся паліклініка № 1, медыцынскае вучылішча і яго інтэрнат, мастацкіх вырабаў фабрыка, траўматалагічны пункт, рамонтна-будаўнічае аб’яднанне «Аблдарбуд» і інш. На скрыжаванні з вуліцай Будзённага знаходзіліся анкалагічны дыспансер і дзіцячыя сады-яслі № 29 і № 34[1].
Забудова
правіцьЦяпер у вулічнай забудове пераважаюць 2-, 3-, 4-, 5-павярховыя, пераважна жылыя, дамы[1].
Няцотны бок
правіць- Лесвіца ў Падміколле
- № 13 — будынак былой фельчарскай школы (другая палова ХІХ — пачатак ХХ ст.). Цяпер у будынку корпус № 1 Магілёўскага медыцынскага каледжа — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001
- № 15 — Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі.
- № 17 — склады Лекерта (другая палова ХIХ ст.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001
- № 23 — былы завод «Ольса».
- № 25 — Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама.
- № 27 — яслі-сад № 34.
- № 31 — двухпавярховы жылы дом у стылі савецкага класіцызму.
- № 33 — пяціпавярховы жылы дом.
-
Будынак былой фельчарскай школы
-
Склады Лекерта
-
Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама
-
Пасляваенная забудова
Цотны бок
правіць- (Камсамольская вуліца, 18) — Будынак рэальнага вучылішча (1885). У будынку размяшчаецца Сацыяльна-гуманітарны каледж. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001
- № 2А — пяціпавярховы інтэрнат № 5 МДУ імя А. А. Куляшова.
- № 2 — навучальны корпус № 4 Магілёўскага медыцынскага каледжа.
- № 8 — трохпавярховы будынак у стылі савецкага класіцызму. У будынку размяшчаецца Магілёўаблдарбуд.
- № 10 — трохпавярховы будынак у стылі постканструктывізму (першая палова XX ст.). Цяпер навучальны корпус № 2 Магілёўскага медыцынскага каледжа.
- № 14(А) — дом Ратнера (другая палова ХIХ ст.), трохпавярховы будынак у цагляным стылі. Цяпер у будынку размяшчаецца ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001
- № 14 — аднапавярховы мураваны будынак.
- (Піянерская вуліца, 23А) — яслі сад № 3.
- № 20 — Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў.
- (Піянерская вуліца, 27А) — Белтэлекам.
-
Будынак Магілёўаблдарбуда
-
Дом Ратнера
-
Дом № 14
- (вуліца Будзённага, 3) — аднапавярховы будынак 7-га анкалагічнага аддзялення паліятыўнага лячэння Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера.
- № 28 — трохпавярховы жылы дом у стылі савецкага класіцызму.
- № 30 — двухпавярховыя яслі-сад № 20 у стылі савецкага класіцызму.
- № 32 — трохпавярховы жылы дом у стылі савецкага класіцызму.
-
Будынак анкалагічнага аддзялення паліятыўнага лячэння
-
Пасляваенная забудова, дом № 28
-
Пасляваенная забудова, дом № 30
-
Пасляваенная забудова, дом № 32
Славутасці
правіцьУ фае абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў (д. № 25) устаноўлены мемарыяльныя дошкі ў гонар супрацоўнікаў міліцыі, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі падчас Вялікай Айчыннай вайны, і работнікаў органаў унутраных спраў, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку, на будынку медвучылішча ў 1988 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка Герою Савецкага Саюза М. Ф. Рабчэўскаму[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Маркса Карла улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Карла Маркса (Магілёў)