Будынак фельчарскай школы (Магілёў)
Магілёў
Будынак фельчарскай школы — будынак у цэнтры Магілёва, размешчаны па вуліцы Карла Маркса, 13, на рагу з Пажарным завулкам.
Славутасць | |
Будынак фельчарскай школы | |
---|---|
![]() | |
53°53′49″ пн. ш. 30°20′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Магілёў |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата пабудовы | 1902 |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя Правіць
Новы мураваны будынак Магілёўскай цэнтральнай фельчарскай школы быў урачыста адкрыты ў 1902 г[1].
Архітэктура Правіць
Помнік архітэктуры эклектыкі. Цагляны трохпавярховы будынак з высокім цокальным паверхам з вялікімі вокнамі. У плане мае складаную Г-падобную форму, якая паўтарае форму ўчастка. Планіроўка калідорная: да аднабаковага калідора прылягаюць класныя пакоі. Галоўны фасад з уваходам у цэнтры вылучаны несапраўдным рызалітам з руставанымі пілястрамі. Сцены рытмічна прарэзаны аконнымі праёмамі з паўцыркульнымі аркамі ліштвамі, на рызаліце — з сандрыкамі. Будынак завершаны складанапрафіляваным гзымсам на сухарыках[1].
Зноскі
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак фельчарскай школы (Магілёў)
- Будынак фельчарскай школы (Магілёў) на сайце «Архіварта»