Міхнавічы (Івацэвіцкі раён)
вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
Мі́хнавічы[1] (трансліт.: Michnavičy, руск.: Михновичи) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Стайкаўскага сельсавета.
Вёска
Міхнавічы
|
Гісторыя правіць
Перад вайной у вёсцы жыло 190 чалавек у 50 дварах[2].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1944 года гітлераўцамі было спалена 40 дамоў[2].
Славутасці правіць
У вёсцы пастаўлены помнік юнаму герою, удзельніку партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай і Пінскай абласцей у гады Вялікай Айчыннай вайны Мікалаю Гойшыку[3].
Вядомыя асобы правіць
- Аляксей Ільіч Белы (нар. 1952) — беларускі паэт.
- Сяргей Віктаравіч Дылюк (нар. 1970) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ а б Михновичи (руск.)
- ↑ Гойшик Николай Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 153. — 737 с.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх