Мічыганскі тэхналагічны ўніверсітэт
Мічыганскі тэхналагічны ўніверсітэт (англ.: Michigan Technological University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Хоўтан у штаце Мічыган, ЗША.
Мічыганскі тэхналагічны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Michigan Technological University | |
Арыгінальная назва | англ.: Michigan Technological University |
Заснаваны | 1885 |
Тып | політэхнічны ўніверсітэт |
Студэнты | 7 074[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Хоўтан, Мічыган, ЗША |
Сайт | mtu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьЗаснаваны ў 1885 годзе як Мічыганская горная школа. Ва ўніверсітэцкім кампусе і за яго межамі налічваецца 18 даследчых цэнтраў, уключаючы Мічыганскі тэхналагічны даследчы інстытут. Галоўны кампус размешчаны на 374 гектарах зямлі на абрыве з выглядам на возера Портэдж. Кампус складаецца з 36 будынкаў, першы з якіх быў пабудаваны ў 1908 годзе.
Структура
правіць- Каледж інжынерыі
- Каледж камп'ютарных навук
- Каледж навук і мастацтваў
- Каледж бізнесу
- Каледж лясных рэсурсаў і экалагічных навук
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ https://www.mtu.edu/about/facts/
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 6 ліпеня 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мічыганскі тэхналагічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы