Мішэль Сані (фр.: Michel Sogny; нар. 21 лістапада 1947(1947-11-21), По) — французскі піяніст, кампазітар і пісьменнік венгерскага паходжання. Распрацаваў новы падыход да навучання ігры на фартэпіяна[1][2], метад дазволіў многім студэнтам усіх узростаў атрымліваць асалоду ад ігры на гэтым інструменце, бо ігру на фартэпіяна звычайна лічаць недасягальнай, калі не навучыцца ёй у дзяцінстве.[3]

Мішэль Сані
фр.: Michel Sogny
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 21 лістапада 1947(1947-11-21) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі піяніст, кампазітар
Інструменты фартэпіяна
michelsogny.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Мішэль Сані вучыўся ў École Normale de Musique de Paris, дзе займаўся фартэпіяна пад кіраўніцтвам Жуля Жанціля і Івоны Дэспор. Мае ступень магістра псіхалогіі, ступень бакалаўра літаратуры і доктарскую ступень па філасофіі,[4] атрыманую ў Сарбоне ў 1974 годзе пад кіраўніцтвам Уладзіміра Янкелевіча. Мішэль Сані — заснавальнік SOS Talents Foundation.

Разам з Валеры Жыскар д’Эстэнам і праўнучкай Ферэнца Ліста, Бландзін Аліўе дэ Прэво, Сані быў адным з заснавальнікаў Французскай асацыяцыі імя Ферэнца Ліста.[5][6]

Фартэпіянны метад Мішэля Сані

правіць

Метадалогія Сані выкладаецца ў яго школах у Парыжы і Жэневе. З 1974 года больш за 20 000 студэнтаў асвойвалі фартэпіяна па методыцы Сані.[7][8]

Метад складзены з двух асноўных кампанентаў: Дыдактычныя заняткі — Prolégomènes, невялікія практыкаванні.[9] Polégomènes развіваюць успрыманне музычнай сімфоніі і гуку.[10] Другі кірунак складаецца з цыклу эцюдаў, сканцэнтраваных на развіцці тэхнічных навыкаў, такіх як жэсты і пазіцыі рук.[11]

Адной з вучаніц Сані, якая пачала займацца фартэпіяна ў сталым узросце, была прафесарка французскай мовы Мішэль Парыс.[12] Пасля сканчэння 4-гадовага метадалагічнага курсу Сані ў 30 гадоў яна выступіла з сольным канцэртам у Тэатры на Елісейскіх палях пры патранажы Міністэрства культуры.[13]

Яшчэ адной паспяховай вучаніцай Мішэля Сані была Кладын Зевако, якая выступала ў Тэатры Елісейскіх Палёў у 1983 і 1984 гадах.[14]

У 1981 годзе Сенат афіцыйна звярнуўся да міністра культуры Джэка Лэнга, каб абмеркаваць укараненне метадалогіі Мішэля Сані па ўсёй Францыі. [15]

Зноскі

правіць
  1. Valérie Sasportas (23 April 2010). « Michel Sogny, La musique sans soupirs ». Le Figaro.
  2. Radio Classique (December 2015). «L’art et la Méthode de Michel Sogny».
  3. « L’histoire d’une adulte prodige », Piano n°19, 2005—2006.
  4. Le Processus de l’esprit créateur chez Liszt Шаблон:SUDOC
  5. Association française Franz Liszt 1972 «, Documentation Association Franz Liszt,‎ octobre 1972
  6. "Une Association Franz Liszt". Le Figaro. 16 October 1973. p. 29.
  7. Hillériteau, Thierry (2 May 2014). "Les antiques accords de Michel Sogny". Le Figaro.
  8. "L'HUMANISTEDE LA MUSIQUE". 18 May 2017.
  9. François Lancel, „En avant la musique“, Le Parisien,‎ mai 1981
  10. Stephan Friedrich, „L’Art et la Méthode“, Classica L’Express»,‎ décembre 2015, p. 4
  11. Georges Hilleret, «Le bonheur de jouer Bach après quelques mois de pratique», Télé 7 Jours,‎ 26 mai 1984
  12. Stephan Friedrich, «Michèle Paris — L’adulte prodige», Classica L’Express,‎ décembre 2014, p. 9
  13. Edgar Schneider, «Jours de France», Le Carnet de la Semaine,‎ 3 mai 1980
  14. «En Bref- Récital à la Fondation Cziffra», Le Monde,‎ 26 mai 1984
  15. "Enseignement de la musique : extension du centre Michel Sogny – Sénat".

Спасылкі

правіць