Міядраг Джурыч
Міядраг Джурыч, таксама Дадо (чорн. Miodrag Đurić; 4 кастрычніка 1933, Цэтынэ, Чарнагорыя — 27 лістапада 2010, Пантуаз, Францыя) — французскі мастак-сюррэаліст чарнагорскага паходжання.
Міядраг Джурыч | |
---|---|
сербск.: Miodrag Đurić | |
![]() | |
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1933[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 27 лістапада 2010[3][4] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, гравёр, скульптар, графік |
Узнагароды | |
Сайт | dado.fr |
![]() |
Жыццё і творчасцьПравіць
Вучыўся жывапісу ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Бялградзе. У 1956 годзе з’яжджае ў Францыю, адчыняе атэлье ў Парыжы і ў 1958 годзе адбылася першая персанальная выстава Дадо. Быў ацэнены і атрымліваў творчую дапамогу ад Жана Дзюбюфэ. Акрамя жывапісных палотнаў ствараў таксама гравюры, скульптуры, алоўкавыя малюнкі.
Яшчэ ў першых карцінах М. Джурыча з’яўляюцца тэмы распаду і раскладання. Жахлівыя, прарослыя раслінамі фармацыі, якія засяляюць пакрытыя руінамі ландшафты, надаюць працам мастака нейкі пагрозлівы характар. Пазней у яго творах бачанні фантастычных істот змяняюць выявы карцін пекла.
М. Джурыч — удзельнік выстаў сучаснага мастацтва ў Каселі (Германія) дакумента III і 6 (у 1964 і 1977 гадах адпаведна). З 1981 года мастак — член-карэспандэнт Чарнагорскай Акадэміі навук і мастацтваў.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Alley R. Dado // Dado // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4 — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T021121
- ↑ а б Delarge J. ( Miodrag Djurig, dit ) DADO // Le Delarge — Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.