Марыя Іванаўна Новік
Марыя Іванаўна Новік (нар. 1 верасня 1957, в. Судзілавічы, Бярозаўскі раён) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1990), дацэнт.
Марыя Іванаўна Новік | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 верасня 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнаўца |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 1 верасня 1957 г. у вёсцы Судзілавічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла ў 1978 годзе філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «настаўнік беларускай мовы і літаратуры»[1], аспірантуру Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага[2].
У 1990 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыі па тэме «Мова паэзіі, прозы і публіцыстыкі Алаізы Пашкевіч — Цёткі»[1].
Загадчыца кафедры беларускага мовазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, дацэнт[1].
Старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых і навукова-папулярных артыкулаў па паэтыцы мастацкіх твораў беларускіх пісьменнікаў[2].
Зноскі
- ↑ а б в г Pawet: № 33 (821) . pawet.net. Праверана 8 сакавіка 2024.
- ↑ а б Новик Мария Ивановна . www.brl.by. Праверана 8 сакавіка 2024.