Міхаіл Фёдаравіч Шумейка
(Пасля перасылкі з М. Ф. Шумейка)
Міхаіл (Міхась) Фёдаравіч Шумейка (нар. 20 жніўня 1952, в. Верхняя Злобінка, Почапскі раён, Бранская вобласць) — беларускі гісторык, археограф, архівіст. Кандыдат гістарычных навук (1980), дацэнт (2007).
Міхаіл Фёдаравіч Шумейка | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 жніўня 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, археограф, архівіст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1980) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1974 годзе Маскоўскі дзяржаўны гісторыка-архіўны інстытут, атрымаўшы кваліфікацыю «Гісторык-архівіст». У 1980 годзе скончыў тут жа аспірантуру па спецыяльнасці «Крыніцазнаўства, гістарыяграфія і метады гістарычнага даследавання».
З 1996 года працуе на кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадчык кафедры.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя інтарэсы: палітычная і ваенная гісторыя новага і найноўшага часу; крыніцазнаўства; археаграфія; архівазнаўства.