Нававіленская вуліца

вуліца ў Мінску

Нававіленская — вуліца Цэнтральнага раёна[1] Мінска. Вуліца названа ў гонар горада Вільня (назва горада Вільнюс да 1940 года).

Нававіленская
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Цэнтральны раён
Назва ў гонар горада Вільня
Паштовыя аддзяленні 220053
Паштовы індэкс 220053
на Картах Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паштовае аддзяленне — 220053 (Старавіленскі тракт, 28/1)[2]

Апісанне

правіць

Перасякае Старавіленскі тракт і ідзе з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Побач паралельна ідзе Нававіленскі завулак[3]. Перасякае вуліцу Арлоўская. Направа ад вуліцы пачынаюцца вуліцы: Шчадрына, Наватарская, Мірная, Стадыённая, завулак Чарвякова.

Забудова

правіць

Нумары дамоў[4]:

  • 1, 1А, 2Б, 3, 5, 5А, 6, 7, 8, 8А, 9
  • 9/А — Дзіцячы сад «№ 118»[5]
  • 10, 10А, 11, 12, 13, 13А, 15, 18, 20, 20А, 21К1, 21К2, 21К3, 22, 23, 24, 24А, 24Б, 24В, 24Г, 24Д, 25, 26, 28, 32, 36, 40, 48, 60

Некаторыя дамы — барачнага тыпу[6].

Цікавыя факты

правіць
  • У нядзелю 25 кастрычніка 2020 года падчас пратэстаў у Мінску адбыўся марш пад назвай «Народны ўльтыматум», прымеркаваны да ўльтыматуму С. Ціханоўскай. Сутнасць ультыматуму была ў патрабаванні адстаўкі А. Лукашэнкі, спынення гвалту на вуліцах Беларусі і вызвалення ўсіх палітвязняў. У адказ на невыкананне патрабаванняў аб’яўлялася аб пачатку бестэрміновай нацыянальнай забастоўкі з 26 кастрычніка. Удзельнікаў шэсця разганялі ў раёне Нававіленскай і суседняй Арлоўскай з выкарыстаннем гумавых куляў, светлашумавых гранат і гумавых дубінак, у выніку чаго частка ўдзельнікаў шэсця атрымала траўмы[7].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць