Навадворскі Успенскі манастыр
Навадворскі Успенскі манастыр — мужчынскі манастыр, які існаваў у 1648—1817 гг. у в. Новы Двор (цяпер у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці).
Манастыр | |
Навадворскі Успенскі манастыр | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Вёска | Новы Двор |
Канфесія | Праваслаўе, уніяцтва |
Заснавальнік | Р. М. Валадковіч |
Дата заснавання | 1648 |
Дата скасавання | 1817 |
Гісторыя
правіцьЗаснавальнік Р. М. Валадковічам, які адпісаў яму 2 часткі свайго маёнтка Новы Двор і падначаліў Грозаўскаму манастыру. У сярэдзіне XVIII ст. заняты ўніятамі. У 1743 годзе вернуты праваслаўным і прыпісаны да Пінскага Богаяўленскага манастыра. Будынкі былі драўляныя, не зберагліся. У манастыры знаходзіўся цудатворны абраз Маці Божай, намаляваны, паводле легенды, у XIII ст. кіеўскім мітрапалітам Пятром. У XIX ст. абраз перавезены ў Суражыцкі манастыр Чарнігаўскай епархіі.