Навамаркавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Навама́ркавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Новыя Маркавічы.

Навамаркавіцкі сельсавет
руск.: Новомарковичский сельсовет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жлобінскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Новыя Маркавічы
Дата ўтварэння 1924
Насельніцтва (2009) 632
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Утвораны ў канцы 1924 года ў складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна, з 17 снежня 1956 года ў складзе Жлобінскага раёна. 12 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кабанаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Атрубы, Вялікі Лес, Кабанаўка і Ляды)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 632 чалавекі[2], з іх 89,9 % — беларусы, 7,6 % — рускія, 1,7 % — украінцы[3].

У склад Навамаркавіцкага сельсавета ўваходзілі (у наш час не існыя): да 1962 года сядзіба Каменскай МТС, да 1966 года вёска Мікулічы, да 1967 года пасёлак Вітаў, да 1971 года вёска Белая Ветка, да 1986 года вёска Закараў, да 1987 года вёскі Кавалеўка і Калінаўка.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.