Навасельцы (Гнёздаўскае сельскае паселішча)
Навасельцы (руск.: Новосельцы) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Гнёздаўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 35 жыхароў (2007).
Вёска
Навасельцы
|
Геаграфія правіць
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 14 км на захад ад Смаленска, за 3 км на поўнач ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск. За 3 км на ўсход ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Ракітная на лініі Масква — Мінск.
Гісторыя правіць
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1]. Тут нарадзіўся Герой Савецкага Саюза Іван Гаўрылавіч Шаманаў.
Зноскі
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.