Наватомнікава
Наватомнікава (руск.: Новотомниково) — сяло ў Тамбоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Наватомнікаўскага сельсавета.
Сяло
| ||||||||||||||
У сяле знаходзіцца адзіны помнік дваранскай архітэктуры, які цалкам захаваўся ў Тамбоўскай вобласці, — сядзіба Варанцовых-Дашкавых.
Геаграфія правіць
Сяло знаходзіцца на мяжы Тамбоўскай і Разанскай абласцей побач з ракой Цна недалёка ад аўтадарогі А143 Тамбоў — Маршанск — Шацк.
Гісторыя правіць
У 1767—1779 гадах Нова-Томнікава згадваецца сярод уладанняў графа К. Р. Разумоўскага. У 1807 годзе ў спадкаемцаў Разумоўскага Новатомнікава з прылеглымі землямі купіла графіня І. І. Варанцова.
Развіццё Нова-Томнікава было звязана са стварэннем тут у 1859 годзе коннага завода. Адначасова з заводам будавалася і сядзіба Варанцовых-Дашкавых — галоўны сядзібны дом (архітэктар — М. У. Султанаў), гаспадарчыя збудаванні, уязныя аркі, якія абазначалі паўночныя межы сядзібы.
У 1886—1889 гадах у вёсцы была пабудавана Дабравешчанская царква на сродкі графа І. І. Варанцова-Дашкава ў рускім стылі маскоўскага перыяду.
Пасля рэвалюцыі 1917 года сядзіба Варанцовых-Дашкавых была нацыяналізавана і перададзена ў карыстанне дзяржконезавода № 77.
У снежні 1979 года рашэннем Тамбоўскага аблвыканкама № 513 ансамбль сядзібы Варанцовых-Дашкавых (домы, стайні, царква, капліца, уязная брама і парк) прызнаны помнікам архітэктуры[2].
Вядомыя асобы правіць
- Іларыён Іванавіч Варанцоў-Дашкаў (1837—1916) — генерал ад кавалерыі, адзін з найбуйнейшых землеўладальнікаў Расіі.
Зноскі
- ↑ http://www.webcitation.org/6VSOixXBM Праверана 9 студзеня 2015.
- ↑ Воронцовы-Дашковы имение Новотомниково
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Наватомнікава