Навукова-даследчы інстытут прамысловасці БССР

Навукова-даследчы інстытут прамысловасці БССР (НДІП) — колішні навукова-даследчы інстытут у Беларусі, які існаваў 1929—1941 гг. Размяшчаўся ў будынку па адрасе вуліца Рэвалюцыйная, 1[1].

Навукова-даследчы інстытут прамысловасці БССР
Тып арганізацыі навукова-даследчы інстытут[d]
Заснаванне
Дата заснавання 20 сакавіка 1929
Ліквідацыя
Дата скасавання 1941

Заснаваным рашэннем ад 20 сакавіка 1929 года з мэтай стварэння навуковай базы для індустрыялізацыі БССР і распрацоўкі пэўных праблем, звязаных з рацыяналізацыяй і далейшым развіццём (рэканструкцыяй) прамысловасці БССР. Беларускі навукова-даследчы інстытут прамысловасці як спецыяльнае навукова-даследчую ўстанову часова, да вырашэння агульнага пытання аб арганізацыі навукова-даследчай справы ў БССР падпарадкаваны Савету Народных Камісараў БССР[2].

Разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны будынак НДІ прамысловасці ў г. Мінску. 1944

Інстытут падтрымліваў цесную сувязь з адпаведнымі навукова-тэхнічнымі ўстановамі, праводзіць навукова-даследчую як тэарэтычную, так і практычную працу ў вобласці індустрыяльных навук, вывучэнні сыравіны і энергетычных рэсурсаў БССР яе эканомікі і арганізацыі прамысловасці, а таксама падрыхтоўку навуковых работнікаў у галіне прамысловасці[2].

Непасрэднымі задачамі дзейнасці інстытута былі[2]:

  • распрацоўка навуковых пытанняў у вобласці тэхнічных навук на аснове пераважна беларускіх матэрыялаў і вывучэнне магчымасці практычнага ўжывання ў БССР асобных дасягненняў навукі;
  • вывучэнне мясцовай сыравіны і магчымасці яе тэхнічнай перапрацоўкі, а таксама ўтылізацыі пабочных прадуктаў і адкідаў вытворчасці;
  • усебаковая навуковая распрацоўка пытанняў, звязаных з хімізацыяй рэспублікі;
  • вывучэнне пытанняў эканомікі і арганізацыі беларускай прамысловасці і геаграфічнага размяшчэння прамысловых прадпрыемстваў і інш.

З 13 лістапада 1929 года перададзены ў падпарадкаванне Вышэйшага Савета народнай гаспадаркі БССР, з 3 красавіка 1932 года — Народнага Камісарыята лёгкай прамысловасці БССР, з 2 кастрычніка 1934 года — Народнага Камісарыята мясцовай прамысловасці БССР[3].

Крыніцы

правіць