Навум Барысавіч Лойтэр
Наву́м Бары́савіч (Но́хум Бо́рухавіч) Ло́йтэр (9 студзеня 1891, Бердзічаў — 29 жніўня 1966) — савецкі беларускі, украінскі і расійскі тэатральны рэжысёр, сцэнарыст яўрэйскага паходжання. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1945) і РСФСР. Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1946).
Навум Барысавіч Лойтэр | |
---|---|
Нохум Борухавіч Лойтэр | |
Імя пры нараджэнні | Нохум Борухавіч Лойтэр |
Дата нараджэння | 10 студзеня 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 жніўня 1966 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
У 1922 годзе скончыў Дзяржаўныя вышэйшыя рэжысёрскія майстэрні. Галоўны рэжысёр 1-га Тэатра Пралеткульта ў Маскве (1920-я гады). Галоўны рэжысёр Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра Украіны ў Харкаве (з 1930 г.). Рэжысёр к/c Міжрабпамфільм. Галоўны рэжысёр Адэскага, затым Кіеўскага яўрэйскіх тэатраў (1930-я гады). Мастацкі кіраўнік і рэжысёр Тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску (1940—1957 гг.). Брат тэатральнага рэжысёра Эфраіма Борухавіча (Эфраіма Барысавіча) Лойтэра.
Тэатральныя пастаноўкі правіць
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа правіць
- 1941 — «Несцерка»; Сталінская прэмія першай ступені (1946) — рэжысёр
Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР правіць
- 1941 — «Зачараваны кравец» (паводле Шолам-Алейхема)
Фільмаграфія правіць
Сцэнарыст правіць
- 1926 — Машыніст Ухтомскі
- 1930 — Запомніце іх твары
Зноскі
Літаратура правіць
- Навум Барысавіч Лойтар // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 31.