Навум Натанавіч Мейман

Навум Натанавіч Мейман (12 мая 1912, Баранавічы — 31 сакавіка 2001, Тэль-Авіў, Ізраіль) — савецкі матэматык, фізік, актывіст яўрэйскага руху. Быў абраны ганаровым прафесарам Тэль-Авіўскага універсітэта.

Навум Натанавіч Мейман
Дата нараджэння 12 мая 1912(1912-05-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 2001(2001-03-31) (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Іна Ільінічна Кітроская-Мейман[d]
Род дзейнасці матэматык, фізік, праваабаронец
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1937)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мікалай Рыгоравіч Чабатароў[d]
Прэміі
Сталінская прэмія

БіяграфіяПравіць

У 1932 годзе скончыў вучобу ў Казанскім універсітэце. У 26 гадоў абараніў доктарскую дысертацыю па матэматыцы. Вучань Мікалая Чабатарова.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў у Маскве. Займаўся фізічнымі праблемамі ў Інстытуце фізічных праблем, а затым — у Інстытуце тэарэтычнай і эксперыментальнай фізікі АН СССР.

У 1953 годзе быў уганараваны Сталінскай прэміяй — за распрацоўку пытанняў тэарэтычнай фізікі.

Зрабіў сур’ёзны ўнёсак у матэматычны бок распрацоўкі ядзернай зброі. У наступныя гады свайго жыцця шмат займаўся палітыкай. У 1988 годзе пакінуў Савецкі Саюз[1].

Зноскі

  1. Знiчкi Айчыны. www.sb.by.