Надзея Мікалаеўна Барабанава

Надзея Мікалаеўна Бараба́нава (11 чэрвеня 1959, с. Тропіна, Новасібірская вобласць, РСФСР) — беларускі і расійскі архітэктар.

Надзея Мікалаеўна Барабанава
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1959(1959-06-11) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыла ў 1982 годзе архітэктурны факультэт Новасібірскага інжынерна-будаўнічага інстытута (выкладчыкі Л. К. Мінерт  (руск.), А. А. Праваторава).

У 19821988 архітэктар інстытута «Кемеравааграпрампраект»; у 19892003 гадах архітэктар, начальнік групы архітэктараў Інстытута «Гомельпраект»; у 20032005 гадах старэйшы выкладчык кафедры «Архітэктура прамысловых і грамадзянскіх збудаванняў» БелДУТ; з 2005 года галоўны архітэктар праектаў ТДА «Прынт».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2000 года.

Творчасць

правіць

Асноўныя працы: распрацоўка серыі занальных тыпавых двухкватэрных хат для Кемераўскай вобласці (19841985); праект забудовы п. Навагорск у Маскоўскай вобласці (19961999, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым, В. У. Бельцюковым); праект рэканструкцыі (у сааўтарстве з С. І. Ковыравым) і інтэр’еры памяшканняў адміністрацыйна-бытавога корпуса УПСР на галаўных збудаваннях у г. Рэчыца (у сааўтарстве з С. І. Ковыравым); магазін харчовых тавараў у 52 мікрараёне г. Гомеля (2003, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым); праект жылой забудовы ў г. Бранску (2001, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым, У. В. Свідуновічам); добраўпарадкаванне сквера з размяшчэннем помніка І. І. Паскевіч у г. Гомелі (2003, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым); цыкл прац па распрацоўцы МАФ для г. Гомеля (20032008, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым); рэканструкцыя гандлёвага комплексу «Ластаўка» па пр. Кастрычніка ў г. Гомелі (2005, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым); рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка з надбудовай 3-х паверхаў па вул. Скакавая ў г. Масква (2005, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым); магазін кветак па вул. Леніна ў г. Гомелі (2008, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым).

Узнагароды

правіць

Уладальнік III прэміі на конкурсе «Усесаюзны конкурсны праект на забудову пасёлка Чулкава ў Горкаўскай вобласці» (1983, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым, Т. С. Асокінай). Узнагароджана Дыпломам МАСА за «Праект жылой забудовы ў г. Бранску» на фестывалі архітэктуры ў г. Брэсце (2001); дыпломам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі на фестывалі архітэктуры ў г. Гомелі за «Добраўпарадкаванне сквера з размяшчэннем помніка І. І. Паскевіч у г. Гомелі» (2003).

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Барабанова Надежда Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)