Надзея Паўлаўна Нікіціна
Надзея Паўлаўна Нікіціна (нар. 20 кастрычніка 1970, в. Парэчча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.
Надзея Паўлаўна Нікіціна | |
---|---|
Нараджэнне |
20 кастрычніка 1970 (54 гады) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст. Пасля заканчэння вучобы працавала эканамістам крэдытнага аддзела аддзялення Аграпрамбанка, старшым эканамістам крэдытнага аддзела, намеснікам кіраўніка аддзялення адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк». Кіраўнік аддзялення адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк», г. Камянец Брэсцкай вобласці.
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1]. Была членам дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай Асамблеі праваслаўя.
Узнагароды
правіцьУзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ Никитина Надежда Павловна Архівавана 18 жніўня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.