Надпіс з Ум Лейсуна

Надпіс з Ум Лейсун (груз.:იისუნის წარწერა, ум лейсуніс ц’арцера) — надпіс на надмагільнай пліце ў грузінскім манастыры каля горада Ум Лейсун. Пліта была знойдзена ў 2002 годзе ў паўднёвай частцы Сур Бахер, за 4,5 км ад Старога горада Іерусаліма[1].

Надпіс з Ум Лейсун
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пад мазаічнай падлогай манастыра знаходзіцца склеп з 24 пахаваннямі. Даследаванні паказалі, што ўсе шкілеты належалі дарослым мужчынам, верагодна, манахам манастыра.

У адзінай падпісанай грабніцы знаходзіўся «грузінскі біскуп Іаханэ». Яго ўзрост на момант смерці ацэньваецца каля 66-68 гадоў[2].

Пліта датуецца канцом V стагоддзя н. э. і з’яўляецца самым раннім вядомым прыкладам этноніма ႵႠႰႧႥႤႪႨ (картвелі, г. зн. грузіны), на любым археалагічным артэфакце, як на Святой Зямлі, так і ў Грузіі[3].

Апісанне правіць

Надпіс займае плошчу 81 × 49 см, выразаную на надмагільнай пліце з вапняку. Займае пяць радкоў грузінскім пісьмом асамтаўрулі.

ႤႱႤႱႠႫႠႰႾႭჂ
ႨႭჀႠႬႤႴႭჃႰ
ႲႠႥႤႪႤႮႨႱႩႭႮႭ
ႱႨႱႠჂႵႠႰႧႥႤ
ႪႨႱႠჂ
Пераклад: Гэта магіла Іаханэ, біскупа Пуртаві, грузіна.

Зноскі

  1. Seligman, J. «A Georgian Monastery from the Byzantine Period at Khirbat Umm Leisun, Jerusalem»
  2. Tchekhanovets, Y. (2014) Iohane, Bishop of Purtavi and Caucasian Albanians in the Holy Land
  3. Khurtsilava, B. (2014) A Georgian Monastery of Purta, Istoriani