Назад у будучыню (франшыза)
«Назад у будучыню» (англ.: Back to the Future) — навукова-фантастычная трылогія аб падарожжах у часе, якая апісвае альтэрнатыўныя рэальнасці выдуманага мястэчка Хіл-Вэлі. Трылогія пастаўлена рэжысёрам Робертам Земекісам па сцэнарыі, напісаным сумесна з Бобам Гейлам. Прадзюсары — Фрэнк Маршал, Кэтлін Кенэдзі, Ніл Кэнтан і Стывен Спілберг.
Першы фільм выйшаў у 1985 годзе ў кінатэатрах ЗША і Канады. Другі і трэці фільмы трылогіі здымаліся адзін за адным і выйшлі ў пракат у 1989 і 1990 гадах адпаведна. Касавы поспех, любоў прыхільнікаў і прызнанне крытыкаў прывялі да далейшага развіцця франшызы — былі зняты два працягі і мультсерыял, выдадзена мноства коміксаў, запушчаны атракцыёны ў трох тэматычных парках студыі «Unversal», выпушчана некалькі дакументальных фільмаў. Першая частка трылогіі ўнесена ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША, а 21 кастрычніка 2015 года па ўсім свеце адзначаўся як «Дзень Назад у будучыню». У 2020 годзе сюжэт першай часткі быў адаптаваны для тэатральнай пастаноўкі-мюзікла, створанага пры ўдзеле Гейла, Земекіса і Сільвестры.
Сюжэт
правіцьПершы фільм
правіцьДок Эмет Браўн патраціў 30 гадоў на стварэнне машыны часу і, нарэшце, у 1985 годзе скончыў працу над ёй, усталяваўшы энергетычны флюксуатар у аўтамабіль DeLorean DMC-12. Перш за ўсё ён паказвае машыну свайму сябру, старшакласніку Марці Мак-Флаю, але ў гэты момант на іх нападаюць тэрарысты, якія палююць на Дока. Док забіты, а Марці ўцякае на машыне часу і трапляе ў 1955 год. Вяртанне вельмі праблематычна, таму што для падарожжа ў часе патрэбен плутоній. Акрамя таго, Марці выпадкова перашкаджае знаёмству сваіх юных бацькоў. Цяпер яму трэба паспець закахаць бацькоў адзін у аднаго і вярнуцца ў свой час.
Другі фільм
правіцьПрацяг, «Назад у будучыню 2», выйшаў у 1989 годзе. Паспяхова справіўшыся з усімі цяжкасцямі, Марці вяртаецца дадому, у 1985 год. Але на гэтым прыгоды галоўнага героя не заканчваюцца, бо неўзабаве з’яўляецца Док і расказвае, што ягоным дзецям з будучыні пагражае небяспека. Каб дапамагчы сваім дзецям, хлопец адпраўляецца ў 2015 год. Пратаганіст Біф Танэн, даведаўся аб машыны часу, і крадзе яе, каб змяніць свой лёс, і стаць самым уплывовым чалавекам у ЗША. Гэты ўчынак скажае мінулае і мяняе рэальнасць у горшы бок. Цяпер Марці неабходна вярнуць усё на свае месцы, інакш свет пагрузіцца ў хаос.
Трэці фільм
правіцьЗаключная частка, «Назад у будучыню 3», была выпушчаная ў 1990 годзе. Марці, які застаўся ў 1955 годзе, шукае машыну часу, пакінутую Докам у 1885 годзе. Выпадкова ён даведаецца, што Док быў забіты бандытам Б’юфардам Танэнам за доўг у 80 долараў. Марці адпраўляецца ў мінулае — на Дзікі Захад, каб выратаваць свайго сябра. Пасля нападу індзейцаў DeLorean застаецца без паліва, якое яшчэ нават не вынайшлі. Цяпер Марці і Доку неабходна разагнаць машыну без паліва да 88 міль/г (142 км/г), каб вярнуцца назад у будучыню.
Дапаўненні
правіцьМультсерыял
правіцьТэлевізійны працяг трылогіі, якая выходзіла з 1991 па 1992 гады. Серыял распавядае пра прыгоды маладой сям’і Браўн, якая вярнулася ў Хіл-Вэлі. Док і Клара поўныя клопатаў — яны не толькі павінны сачыць за тым, каб ні машына часу, ні лакаматыў часу не трапілі ў чужыя рукі. Аднымі з цэнтральных персанажаў становяцца сыны Дока і Клары — Жуль і Верн.
Коміксы
правіцьПа матывах мультсерыяла былі выпушчаны 3 гумарыстычных комікса, якія з’яўляюцца пераказамі некалькіх серый серыяла. Сюжэты, яшчэ 4 нумароў, былі прыдуманы спецыяльна для гэтай серыі коміксаў. Восьмы выпуск у серыю не ўключаны, бо з’яўляецца калекцыйным перавыданнем першага і не прызначаны для продажу.
Атракцыёны
правіцьАтракцыён «Назад у будучыню: Падарожжа» працягвае падзеі трэцяга фільма. Ён адкрыўся 2 мая 1991 года ў парку «Universal Studios Florida», 2 чэрвеня 1993 года — у «Universal Studios Hollywood» і 31 сакавіка 2001 года — у «Universal Studios Japan». Абодва амерыканскія атракцыёны замянілі на «Сімпсаны: Падарожжа» (у якім з’яўляецца анімацыйная версія Дока Браўна), а японскі прапрацаваў аж да 31 мая 2016 года.
Відэа гульні для кансоляў
правіцьЗначная частка відэагульняў, выпуск якіх пачаўся ў 1989 годзе, выдавалася для розных гульнявых платформаў, а некаторыя з іх былі нават адаптаваныя для кампутара. На думку многіх крытыкаў і саміх стваральнікаў трылогіі, якасць гульняў было не самым лепшым.
Відэагульня ад TellTale Games
правіцьУ 2010 годзе кампанія «Telltale Games», вядомая сваімі гульнявымі хітамі ў жанры квэста, пачала ў супрацоўніцтве з Бобам Гейлам займацца распрацоўкай квэста «Back to the Future: The Game», які складаецца з пяці эпізодаў. Першы эпізод убачыў свет 22 снежня 2010 года, а апошні — 23 чэрвеня 2011 года.
Дакументальныя фільмы
правіцьПершы дакументальны фільм па трылогіі, які атрымаў асобны рэліз на відэа ў 2006 годзе, называўся «Азіраючыся назад у будучыню» (англ.: Looking Back To The Future)[1]. Рэжысёр і сцэнарыст Даральд Кротзер зняў у праекце большасць ключавых членаў здымачнай групы і акцёрскага складу.
У 2015 годзе ўбачыў свет дакументальны фільм, зняты на сродкі, сабраныя на Kickstarter — «Назад у часе» (англ.: Back in Time)[2][3]. Фільм расказвае пра культурную спадчыну трылогіі, росце базы прыхільнікаў і змяшчае інтэрв’ю са стваральнікамі і акцёрамі.
19 ліпеня 2016 года ў продаж на DVD і Blu-Ray паступіў фільм «Па-за часам: Выратаванне машыны часу DeLorean» (англ.: OUTATIME: Saving The DeLorean Time Machine)[4][5]. Праект Стыва Канкатэлі распавядае пра тое, як сцэнарыст Боб Гейл, кіраўніцтва студыі «Universal» і адданыя фанаты трылогіі вялі работы па аднаўленні арыгінальных машын ДэЛарэан, выкарыстаных на здымках карцін[6].
У сакавіку 2021 года на канале «Discovery+» адбылася прэм’ера чатырох эпізодаў дакументальнага серыяла «Экспедыцыя: Назад у будучыню» (англ.: Expedition: Back to the Future)[7].
Зноскі
- ↑ Looking Back at the Future (2006) . Internet Movie Database. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2021. Праверана 6 красавіка 2021.
- ↑ Back In Time . Kickstarter. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2021. Праверана 26 сакавіка 2021.
- ↑ About . backintimefilm.com. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 26 сакавіка 2021.
- ↑ OUTATIME: Saving the DeLorean Time Machine . Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2021. Праверана 7 красавіка 2021.
- ↑ Amazon. OUTATIME: Saving the DeLorean Time Machine [BLU-RAY] . Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2017. Праверана 7 красавіка 2021.
- ↑ OUTATIME: Saving the DeLorean Time Machine . Back To The Future Official Site. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 7 красавіка 2021.
- ↑ Michael Starr. Christopher Lloyd’s search for iconic ‘Back to the Future’ car . New York Post (12 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2021. Праверана 6 красавіка 2021.
Спасылкі
правіць- bttfmovie.com — афіцыйны сайт Back to the Future
- Back to the Future на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Назад у будучыню (франшыза)