Налібоцкі металургічны камбінат

Налібоцкі металургічны камбінат — колішняе прадпрыемства, заснаванае ў 1830 годзе як рудня каля мястэчка Налібакі Ашмянскага павета (цяпер вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці).

Налібоцкі металургічны камбінат
Заснаванне 1830

У 1846 гадзе працавалі 93 гутнікі і 100 руднікаў. У 1852 годзе пабудаваны і далі прадукцыю Руднянскі чуганаплавільны і Клецішчанскі жалезаапрацоўчы заводы, якія склалі камбінат. У 1852 годзе на камбінаце былі 3 домны, 7 паравых машын, 8 пудлінгавых печаў, 4 ліцейні, стопудовы молат і 2 пракатныя станы. Выпускаў чыгуначныя рэйкі, паласавое, шыннае, чатырохграннае і круглае жалеза. У 1858 годзе працаваў 561 рабочы, здабыта 2 млн пудоў руды, выпушчана 80 тыс. пудоў жалеза. У 1871 — 1877 гадах Клецішчанскі завод пераўтвораны ў машынабудаўнічы, у гэты перыяд заводы былі здадзены ў арэнду і называўся машынабудаўнічым вагонарэйкавым заводам. У 1895 годзе атрымана 50 тыс. пудоў паласавога і сартавога жалеза.

Літаратура правіць

  • Налібоцкі металургічны камбінат // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 514. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.